Рэчыцкая раённая гімназія імя В.Ф.Маргелава – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая ўпэўнена глядзіць у будучыню і ідзе ў нагу з перадавымі адукацыйнымі тэхналогіямі.
Каманда навучэнцаў і педагогаў Рэчыцкай гімназіі матывавана на дасягненне высокіх паказчыкаў у адукацыйным працэсе. Рэзультатыўнасць удзелу ў інтэлектуальных спаборніцтвах - лепшае пацвярджэнне эфектыўнай дзейнасці педагагічнага калектыву.
На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі (5-9 класы) ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўні англійскай і нямецкай моў і матэматыкі.
На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі (10-11 класы) ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўні навучальных прадметаў "Матэматыка", "Фізіка", "Хімія", "Біялогія", "Грамадазнаўства", "Руская мова", "Англійская мова", "Нямецкая мова".
Адукацыйнае асяроддзе гімназіі ўключае:
Перад Рэчыцкай раённай гімназіяй імя В.Ф, Маргелава, мэтай работы якой з'яўляецца падрыхтоўка вучня да самастойнага дарослага жыцця, паўстае задача фарміравання ў дзяцей навыкаў даследчай дзейнасці. Навучэнцы гімназіі традыцыйна актыўныя ў даследчых конкурсах і турнірах.
Алімпіядны рух з'яўляецца неад'емнай часткай адукацыйнага працэсу ў нашай установе адукацыі. У гімназіі склалася пэўная сістэма падрыхтоўкі гімназістаў да ўдзелу ў прадметных алімпіядах. У рамках алімпіяднага руху мы стараемся забяспечыць пераемнасць і бесперапыннасць у рабоце з адоранымі вучнямі на ўсіх ступенях адукацыі. Праца педагогаў у камандзе апраўдвае сябе на практыцы. Узаемадапамога, павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў, высокі ўзровень матывацыі - прынцыпы, на якіх заснавана праца з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі.
З мэтай стварэння інфармацыйнага і прадметна-развіваючага адукацыйнага асяроддзя на аснове рэалізацыі STEM-падыходу, накіраванага на фарміраванне і развіццё функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў для далейшага прафесійнага самавызначэння на базе Рэчыцкай раённай гімназіі імя В.Ф.Маргелава працуе інжынерна-тэхнічны цэнтр. На базе цэнтра ствараецца адукацыйна-развіваючае асяроддзе для развіцця STEM-пісьменнасці навучэнцаў і педагогаў праз правядзенне розных адукацыйных мерапрыемстваў для навучэнцаў раёна, метадычных семінараў для педагогаў, а таксама рэалізацыю праектаў, акцый і ініцыятыў.
Мы ганарымся дасягненнямі нашых навучэнцаў і спадзяемся, што ў будучыні яны стануць гонарам сваёй сям'і, гімназіі, малой Радзімы, а ў выніку - усёй Беларусі.
ЗВЯРНІЦЕ УВАГУ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ РЭСУРСЫ
© 2026 ДУА “Рэчыцкая раённая гімназія імя В.Ф.Маргелава”
247500, Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, г. Рэчыца, вул. Навумава, д. 49
8 (02340) 76737
gimnaziya@rechitsa-edu.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Офіцыйны сайт ДУА "Рэчыцкая раённая гімназія імя В.Ф.Маргелава" www.rchgymn.by
Рэгістрацыйнае пасведчанне № 5142545020 ад 04.12.2025 года (актуалізацыя ад 28.01.2026 года) у Дзяржаўным рэгістры ІР і ІЗ